top of page

Прыказкі і прымаўкі

Скарбы роднай мовы

e94930e7643eec9d1393a2f2238bf175.jpg

Багатыя на цікавыя словы беларускія прыказкі і прымаўкі. Прыказка - трапны выраз з павучальным сэнсам. Невялікія па форме, яны нясуць глыбокі сэнс. Часцей за ўсё ўжываюцца як гатовыя выказванні. У іх адлюстроўваецца характар народа, яго жыццёвы вопыт. Гэтыя мініяцюрныя творы могуць выкарыстоўвацца ў любых прыдатных сітуацыях. Яны лёгка запамінаюцца, у тым ліку дзякуючы рыфме:

СОН НА ЗАЎТРА АДКЛАДЗІ, А СПРАВУ СЁННЯ ДАВЯДЗІ.

Прымаўка - гэта ўстойлівае выслоўе, якое не мае выразнага павучальнага сэнсу. Яна ўжываецца звычайна ў адносінах да пэўнай асобы, падзеі, не ставіць задачай абагульніць ці зрабіць нейкія высновы:

НА АДЗІН ДЗЕНЬ СЕМ ПЕРАМЕН.

(Паводле М,К, Чарнякевіча "Таямніцы роднай мовы. Прыказкі і прымаўкі")

Як сказаць тое самае, але па-беларуску.

па-руску

Всем сёстрам по серьгам.

При солнышке тепло, при матери добро.

Век живи, век учись.

Всему своё время.

Без труда не вытащишь и рыбку из пруда.

Делу - время, а потехе час.

За двумя зайцами погонишься - ни одного не поймаешь.

1. Кожнай сястрыцы па завушніцы.

2. Кожнаму сыну хатуль за спіну.

3. Усякаму сваяку хоць бы па медзяку.

1. Птушка рада вясне, а дзіця - мамцы.

2. Нідзе няма лепш, як у сваёй маці.

3. Ніхто столькі жалю не мае, як родная мама.

4. Матчыны рукі заўсёды мяккія.

1. Колькі робіш, столькі вучыся.

2. Што жывём, то вучымся.

1. Без пары няма і травы.

2. Без часу не будзе і квасу.

3. На ўсё свой час.

1. Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш.

2. Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца.

3. Каб рыбу есці, трэба ў ваду ўлезці.

1. Перш папрацуй, а тады й патанцуй.

2. Гульня ды не штодня.

3. Была нядзеля - і мы дудзелі, цяпер серада - працуй грамада.

1. Хто два зайцы гоніць, ніводнага не здагоніць.

2. Разам дзвюх сарок за хвсот не ўтрымаеш.

3. За сем работ бярэцца, а ні адна не ўдаецца.

4. Хто зашмат жадае, той нічога не мае.

image.jpg
bottom of page